Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Скажы, Кастусь...»: на YouTube зьявілася песьня пра паўстаньня 1863 году

28.01.2020 культура
«Скажы, Кастусь...»: на YouTube зьявілася песьня пра паўстаньня 1863 году

Песьню запiсаў праект «Ў нескладовае».

2 лютага падчас музычна-літаратурнага фэсту «Uzaemna/Узаемна» да дня нараджэньня лідэра антырасейскага паўстаньня 1863 году Кастуся Каліноўскага, праект «Ў нескладовае» прэзэнтуе песьню «Скажы, Кастусь...», паведамляе «Радыё Свабода».

Аўтар тэксту і музыкі — выканаўца, гітарыст, былы ўдзельнік гурту J:Морс Раман Арлоў. Напярэдадні імпрэзы песьня зьявілася на YouTube.

«Кастусь Каліноўскі — чалавек, які змусіў іншыя народы паважаць беларускія інтарэсы ў кантэксьце паўстаньня 1863 году і фактычна абвясьціў першы беларускі ўрад у Вільні, — адзначыў Раман Арлоў. — Для мяне першая беларуская дзяржава ў новай гісторыі — нават не БНР, а менавіта дзяржава Каліноўскага, больш народная па ўсіх паказьніках. Таму я ня мог не напісаць песьню „Скажы, Кастусь...“, якая і прагучыць на канцэрце».

Беларускі музычны фэст «Uzaemna/Узаемна» адбудзецца ў менскім клюбе Re:public 2 лютага, пачатак у 17.30.

Сярод удзельнікаў, акрамя «Ў нескладовага», значацца «Стары Ольса», Dzieciuki, Pawa, Znich&Rutvica і адмысловы госьць з Польшчы гурт Żywiołak.

Таксама ў рамках вечарыны будзе аўтограф-сэсія і выступ аўтара гісторыка-філязофскага эсэ «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі», доктара гісторыі, журналіста Радыё Свабода Сяргея Абламейкі. Кнігу атрымаюць першыя 100 наведнікаў фэсту.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]