Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы правялі ў Вільні ўшанавальную акцыю памяці Каліноўскага

03.02.2020 общество
Беларусы правялі ў Вільні ўшанавальную акцыю памяці Каліноўскага

Акцыя прайшла 1 i 2 лютага.

Cябры Руху салідарнасці „Разам” правялі ўшанавальную акцыю ў Вільні 1-2 лютага, паведмаляе racyja.com.

Гавораць сустаршыня Руху Алена Талстая:

– 1-га лютага – гэта дзень пачатку паўстання на Беларусі і Літве. 2-га лютага – гэта дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Не толькі 10 сяброў Руху салідарнасці «Разам» прыехалі ў Вільню, да нас далучыўся актывіст БХД, і мы там сустракалі шмат беларусаў, якія таксама прыехалі паасобку, каб прыйсці на могілкі Роса, пакласці кветкі, запаліць знічы каля капліцы, дзе пахаваныя героі. Праспяваць там нацыянальны гімн «Магутны Божа», памаліцца разам. Мы сустракаліся на вуліцы Кастуся Каліноўскага, каля памятнай шыльды ў яго гонар, каля Светаянскіх муроў, каля гары Гедыміна – усюды сустракаліся беларусы, якія прыехалі. Гэта вельмі кранальна было.

Трапіць унутар капліцы на могілках Роса, дзе змешчаныя парэшткі паўстанцаў 1863 году, актывістам не ўдалося, бо памяшканьне было зачыненае. Тэлефанаванне на пазначаныя нумары адміністрацыі плёну не далі. Пра такія візіты варта дамаўляцца загадзя, – мяркуе Талстая.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]