Незвычайная гісторыя супрацоўніцы Беларускай чыгункі.
Пачуць беларускую мову ў электрычцы — лёгка. А ад кантралёра? Журналісты «Новага часу» пазнаёміліся з Ганнай Дудзіч, якая з 2011 года працуе кантралёрам-рэвізорам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. А яшчэ жыццё Ганны непарыўна звязана з беларушчынай: з роднай мовай, культурай, гісторыяй.