Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мікалай Казлоў: Уся сістэма, пабудаваная Лукашэнкам, прасякнутая карупцыяй

04.02.2020 политика
Мікалай Казлоў: Уся сістэма, пабудаваная Лукашэнкам, прасякнутая карупцыяй

І структура МУС – не выключэнне.

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка нарэшце выказаўся пра скандал з затрыманнем дырэктараў некалькіх цукровых заводаў у Беларусі. Таксама ён казаў пра датычнасць да гэтай справы і супрацоўнікаў з Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе racyja.com.

У СМІ і сацсетках раней з’явілася інфармацыя, што нібыта менавіта па гэтай справе затрыманы былы начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасццю і карупцыяй МУС Уладзімір Ціхіня.

Сітуацыю каментуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў:

– Уся наша дзяржава, уся гэтая сістэма, пабудаваная Лукашэнкам, яна прасякнутая карупцыяй. І структура МУС – не выключэнне. У любой галіне, вось, напрыклад, медыцына, МУС, да КДБ яшчэ не дацягнуцца, а так у любой галіне ў нас карупцыя. У нас усё пабудавана на карупцыі. Вы паглядзіце, як у нас будуюцца дамы, хто іх будуе, у якіх месцах. Возьмем апошняе, дзе быў Лукашэнка, рэстаран “Лебяжий”. Возьмем пасёлак Дразды. Хіба гэта не карупцыя? Чыстай вады карупцыя. Лукашэнка купіў яшчэ адзін самалёт. Спачатку ён кажа пра тое, што ў нас падатковы манеўр, у нас складаная сітуацыя, мы ўсё жывем у нейкім крызісе, нам усё пагражаюць, грошай не хапае. Але пры тым узводзіцца новы будынак Вярхоўнага суда з фантанамі, рэзідэнцыі, зараз вось самалёт прыкупіў, машыны. Гэта ж чыстай вады карупцыя. Ён жа не зарабіў гэтыя грошы. Гэта грошы падаткаплацельшчыкаў. І ўсё, што забіраюць з бюджэту на карысць сям’і, гэта ёсць карупцыя.

Ганна Красуліна, сябра палітсавета АГП:

– Пра карупцыю я пісала ў свой час працу, паколькі закончыла аспірантуру МДУ, факультэт дзяржупраўлення. Пісала пра карупцыю ва ўрадзе Расеі. Але зараз магу ацаніць і сітуацыю ў Беларусі. У нас карупцыя – сістэмаўтваральная рэч. Гэта як нясучая сцяна. Менавіта сістэма пабудавала такія ўмовы. Яна выкарыстоўвае іх як інструмент кіравання вертыкаллю. Любы чыноўнік, які працуе ў сістэме, а ў нас так напісаны законы, што ён парушае ў сваёй дзейнасці або адзін закон, або другі. Кожны чыноўнік проста падвешаны на нітачцы пад адзін ці другі закон. І ўсё гэта складваецца ў сейф. І гэтыя дасье проста дастаюцца ў патрэбны час і тасуюцца. Таму зараз ва ўрадзе з аднаго боку яны вельмі баяцца трапіць у Следчы камітэт, бо кожны з іх можа там апынуцца, на кожнага ёсць дасье, але з іншага боку, яны ненавідзяць гэту сістэму.

А змяніць сітуацыю могуць толькі разнастайныя рэформы дзяржавы, а не кропкавыя папулісцкія акцыі, – лічыць Ганна Красуліна.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]