Хай не згасае агонь у вашых сэрцах.
Telegram-канал "Баста!" публiкуе ліст падпісчыцы Ірмы:
- Святыя нашага часу - тыя, хто пакутуе за свабоду, праўду і справядлівасць. Многія даўно забыліся на гэтыя словы, многія навучыліся выжываць без гэтых паняццяў, многія вучаць так рабіць і іншых.
Толькі не можа такі чалавек звацца Чалавекам. Дзякуй, што трымаецеся свайго, дзякуй за мужнасць, дзякуй за веру.
І прабачце за пакуты: калі б мы, тыя, хто знаходзіцца з гэтага боку кратаў, былі такімі мужнымі, вернымі, свабодалюбівымі, праўдзівымі і справядлівымі, як вы, мы б не дапусцілі пакутаў бязвінных людзей. Але хутка настане новы дзень, вы станеце поруч з намі і дапаможаце чалавеку стаць Чалавекам.
Хай не згасае агонь у вашых сэрцах, каб рукі бязвінных больш ніколі не зведалі холаду кайданкоў.
Мур хутка рухне.