Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мікалай Салянік: Вось ён, адказ беларускага народа судам, сілавікам і ўсім іншым

11.02.2020 политика
Мікалай Салянік: Вось ён, адказ беларускага народа судам, сілавікам і ўсім іншым

Актывіст падзякаваў суайчыннікам.

У рэдакцыю «Гарадзенскай вясны» звярнуўся вядомы грамадзка-палітычны актывіст Гарадзеншчыны Мікалай Салянік, каб праз медыйную прастору падзякаваць сваіх суайчыннікаў за тую падтрымку, якую яны аказалі Мікалаю Саляніку і іншым актывістам з выплатай штрафаў, што былі накладзеныя на актывістаў за акцыю «За Незалежнасць», якая прайшла ў Гародні 15-га снежня 2019-га году.

– Вось ён, адказ беларускага народа і судам, і сілавікам і ўсім іншым, хто караў нас за змаганне за Незалежнасць, – распавёў Мікалай Салянік. – Мяне пакаралі неверагодна вялікім штрафам у 1147,5 беларускіх рублёў. Маіх сяброў таксама пакаралі вялікімі грашовымі сумамі. Хто зараз мае такія заробкі?! І я без дапамогі сваіх суайчыннікаў, грамадзянаў Беларусі, не змог бы сам справіцца. Але людзі сваім учынкам адказалі ўсім, і судам, і сілавікам, як яны глядзяць на гэтую сітуацыю. Думаю, што многія адарвалі ад сябе апошняе. Але Незалежнасць, і падтрымка тых, хто актыўна змагаецца за Незалежнасць, для нашых людзей аказалася важней. Яны скінуліся грашамі, і змаглі дапамагчы нам з выплатамі штрафаў. Таму я звяртаюся праз медыяпрастору з вялікімі словамі падзякі, каб выказаць шчырую ўдзячнасць сваім суайчыннікам, якія ахвяравалі на гэтыя штрафы свае сродкі. Дзякую вам суайчыннікі! Я захапляюся вамі і вашым стаўленнем да Незалежнасці!!! І хачу вас запэўніць, што я вас не прадам. Цяпер я нават не маю маральнага права адысці ў бок. Я працягну сваю актыўную грамадска-палітычную дзейнасць у імя нашага Народа і нашай Краіны.

Мікалай Салянік таксама азначыў, што ён увесь час папярэджваў і пад час затрыманняў, і ў судах, што людзі пачнуць яднацца з кожным разам усё больш актыўна. Таму ўладам, не рэпрэсіўныя метады трэба прымяняць, а лепш было б прыслухацца да пратэстоўцаў і перайсці да размоў з імі.

Нагадаем, што акцыя «За Незалежнасць» адбылася 15-га снежня 2019-га году, калі гарадзенцы выйшлі пратэставаць супраць так званай паглыбленай інтэграцыі. Пасля акцыі на пяцёх яе ўдзельнікаў, Сяргея Верамеенку, Вадзіма Саранчукова, Мікалая Саляніка, Ежы Грыгенчу і Уладзіміра Арцымана былі складзеныя пратаколы і ўсе яны былі аштрафаваныя судамі.

Вадзім Саранчукоў, пасля таго як былі сабраныя сродкі на выплату першых штрафаў ужо звяртаўся з словамі падзякі да суайчыннікаў.

Праз сацыяльныя сеткі зараз з такімі словамі звяртаюцца і іншыя ўдзельнікі акцый «За Незалежнасць», якія прайшлі ў многіх гарадах Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]