Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алена Янушкоўская: Гэта ж Бацькаўшчына і хто, апроч нас, будзе яе бараніць?

19.02.2020 политика
Алена Янушкоўская: Гэта ж Бацькаўшчына і хто, апроч нас, будзе яе бараніць?

Актывістка з Віцебску распавяда пра свой удзел у барацьбе за незалежнасць.

Алене Янушкоўскай прысудзілі шосты штраф «за незалежнасць». Усе шэсць – за ўдзел, або за заклікі прыходзіць на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Акцыі праходзілі ў снежні мінулага году, у тым ліку і ў Віцебску, і пра кожную з іх віцебская блогерка і актывістка размяшчала аб’явы ў сацыяльных сетках, перадае «Радыё Рацыя».

Пра тое, што рабіла, Алена Янушкоўская не шкадуе: «Групы ў мяне ў Фэйсбуку, у «Вконтакте», старонка ў «Аднакласніках», і я паўсюль гэта размяшчала. Таксама рабіла рэпосты ва ўсіх групах, дзе я падпісана. Я лічу, што так павінны рабіць усе беларусы. Бо гэта наша Бацькаўшчына, і хто, апрача нас, будзе яе бараніць».

Суддзя Міхаіл Зубеня не прыняў да ўвагі, што блогерка толькі выпісалася з лякарні пасля складанай аперацыі, і што яна беспрацоўная, бо не можа нікуды ўладкавацца праз кепскі стан здароўя.

Зрэшты, прысуду Алена Янушкоўская чакаць не стала: яна выйшла з залы, бо папярэднія 5 штрафаў пераканалі яе ў судовай несправядлівасці.

Следам выйшлі ўсе, хто прыходзіў яе падтрымаць, кажа Ірына Захарава: «Гэта не народны суд, ён не бароніць правы людзей, а бароніць толькі Лукашэнку. Алена пайшла, і мы за ёй, бо лічым, што гэта нячэсны, несправядлівы суд. І паказалі гэтым сваё стаўленне да суду».

Агульная сума штрафаў Алены Янушкоўскай – 175 базавых велічынь, што складае 4 725 рублёў. У інтэрнэце абвешчаны дабрачынны збор сродкаў, каб дапамагчы ёй пагасіць штрафы, прысуджаныя за абарону незалежнасці.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]