Святкаванне прайшло ў цэнтры сталіцы.
Квіз, прысвечаны Дню роднай мовы і арганізаваны грамадзянскай кампаніяй "Еўрапейская Беларусь" і ініцыятывай "Еўрапейская моладзь" адбыўся ў мінскім бары Beer Show 21 лютага, переадае прэс-служба "Еўрапейскай Беларусі".
За прызы конкурса змагаліся чатыры каманды, якія складаліся з навучэнцаў розных сталічных універсітэтаў. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 чалавек.
Напрыканцы квіза журы вызначыла таксама лепшых удзельнікаў, якія атрымалі спецыяльныя прызы - вялікі сцяг з выявай "Пагоні", які добра запомніўся жыхарам Мінска пасля восеньскіх акцый і кнігу лідэра "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Саннікава "Мая гісторыя".