Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Нязломны

27.02.2020 общество
Нязломны

Як працаўнік агракамбіната «Сноў» кінуў выклік начальству.

Былога работніка агракамбіната «Сноў» Вячаслава Сырыцу на сходзе ўпаўнаважаных пазбавілі звання Ганаровага работніка гаспадаркі і адлічылі з членаў гаспадаркі, перадае «Радыё Рацыя».

Нягледзячы на адкрытае галасаванне, на якім настаяў кіраўнік Мікалай Радаман, з 300 прысутных на сходзе 191 чалавек устрымаўся, 107 прагаласавалі «за» і 10 «супраць».

Такім чынам Сырыцу не толькі зганьбілі на ўсю гаспадарку і нават раён, але пазбавілі даплаты 50 рублёў за званне і ўсіх астатніх выплат, якія маюць адпраўленыя на пенсію работнікі агракамбіната.

«Працоўная кніжка ў мяне з 1966 года, яшчэ хадзіў у школу, у мяне ўжо была працоўная кніжка. Рамантаваў машыну ў дарозе, прыборы паказалі перарасход паліва, не зліў, не крадзеж», — кажа Вячаслаў Сырыца.

Перарасход паліва 5 літраў на старой машыне стаў прычынай канфлікту ў 2018 годзе. Сырыцу на праўленні пазбавілі ўсіх выплат і звання Ганаровы работнік. Шукаючы справядлівасць, ён звярнуўся ў суд, які адмяніў рашэнне.

Такога Радаман не дараваў, хоць і Вячаслаў Сырыца за 53 гады працы ў гаспадарцы не меў ніводнага спагнання, за добрую і сумленную працу быў узнагароджаны ордэнам Славы 3 ступені.

Работнікі гаспадаркі лічаць скасаванне звання і адлічэнне са складу агракамбіната несправядлівым:

– Несправядліва ўсё, ён проста выдатны работнік. Па Сырыцу ніякіх праблем ніколі не было. Гэта фарс.

– Вось бачыце, ён зачапіўся за Сырыцу. Дробязь там, а Сырыца адпрацаваў шмат, ён заслужаны.

– Яго пазбавілі звання, але не пазбавілі чалавечай годнасці.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра Вясна Сяргея Гоўшы, крадзеж 5 літраў паліва, у якім абвінавацілі Сырыцу, насамрэч не даказаны. Як выказалася адна з работніц гаспадаркі, канфлікту не было б, калі б Сырыца павініўся і стаў перад Радаманам на калені. Так у іх на прадпрыемстве заведзена.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]