Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Хрыстафор Жаляпаў: Наш абавязак – супрацьстаяць «рускаму свету»

04.03.2020 общество
Хрыстафор Жаляпаў: Наш абавязак – супрацьстаяць «рускаму свету»

Віцебскі актывіст распавёў пра барацьбу за незалежнасць.

Днямі кіраўнік віцебскага грамадскага аб’яднання «Грамадства і самакіраванне» Хрыстафор Жаляпаў стаў лаўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, заснаванай рухам «За свабоду», перадае «Радыё Рацыя».

Хрыстафор Жаляпаў атрымаў узнагароду за правядзенне ў Віцебску канферэнцыі «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць», прысвечанай станаўленню незалежнасці краіны і неабходнасці супрацьстаяць захадам так званага «рускага свету».

Небяспека ўплываў прарасейскіх настрояў існуе і цяпер, лічыць Хрыстафор Жаляпаў: – «Расейскі свет» не супакойваецца, і таму наша дзейнасць – і тая канферэнцыя, і ўсё, што мы робім пасля канферэнцыі, ёсць дэманстрацыяй нашай пазіцыі. Прабачце, але мы не хочам жыць з вамі жыць у адной краіне. Мы гатовы з вамі сябраваць, але ў вас – свая хата, а ў нас – свая хата.

Напярэдадні Дня роднай мовы з ініцыятывы Хрыстафора Жаляпава былі дасланыя лісты ва ўніверсітэт імя Машэрава і ў аддзел культуры Віцебскага аблвыканкаму. Кіраўнікам нагадалі пра мінулагодні скандальны выпадак, калі ў Міжнародны дзень роднай мовы ў навучальнай установе прайшлі імпрэзы, прысвечаныя расейскай мове, прафінансаваныя расейскім фондам «Русский мир». У адказе Пятра Падгурскага, кіраўніка абласнога аддзела культуры, гаворыцца пра гатоўнасць папулярызаваць родную мову і нават прыгадваецца асабісты ўдзел віцебскіх чыноўнікаў у напісанні агультнанацыянальнай дыктоўкі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]