Знакаміты музыкант адмяніў свой канцэрт з-за каранавірусу.
Канцэрт Лявона Вольскага меўся прайсці 17 сакавіка, на Дзень святога Патрыка, у Lidbeer bar. Прычына — небяспека распаўсюду каранавіруса, пишет nn.by.
«Мы, музыкі і арганізатары, нясем адказнасць за тых людзей, якія прыходзяць на нашыя канцэрты і лічым сябе абавязанымі паклапаціцца пра сваіх наведнікаў. На жаль, пры ўсім вялізным жаданні пабачыцца, мы мусім прыняць рашэнне пра перанос канцэрту, запланаванага на аўторак. Заключная акустыка сезона абавязкова будзе — крыху пазней, калі небясьпека сыйдзе», — гаворыцца ў заяве рок-музыкі.
«Веру, што гэта адбудзецца хутка! Усе набытыя квіткі будуць дзейсныя ў новую дату», — напісаў Вольскі і дадаў: «Выбачайце! Беражыце сябе і тых, хто побач. І да наступнай — спадзяюся, блізкай сустрэчы!»