Мастак, паэт, аўтар словаў «Народнага альбома» нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.
Пра значэнне яго творчай спадчыны разважае праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта БbЮТаццяна Вадалажская, паведамляе racyja.com.
– Беларусь, як свая культура, свая краіна, гэта было вельмі шчыльна звязана з з’яўленнем “Народнага альбома”, з песнямі “Новага неба”. І гэта была такая прыдуманая Беларусь, у якой хацелася б жыць. І я думаю, што я, і не толькі я, сталі затым у ёй жыць. Калі б можна было чамусьці навучыцца побач, то напэўна, вось гэтай здольнасці ствараць з нейкіх такіх рэчаў, аскепкаў, чагосьці вельмі рознага па прыродзе вось гэтую новую рэальнасць.
Міхал Анемпадыстаў пайшоў з зямнога жыцця 28 студзеня 2018 года. Апошнім яго творчым даробкам стаў дызайнерскі альбом-даследаванне “Колер Беларусі”.