Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Студэнты прагульваюць заняткі праз адсутнасць каранціну

16.03.2020 общество
Студэнты прагульваюць заняткі праз адсутнасць каранціну

Студэнты таксама гатовыя баставаць.

16 000 беларусаў падпісалі петыцыю з патрабаваннем перавесці ўстановы адукацыі на дыстанцыйную форму навучання. Людзі патрабуюць ад Мінздароўя, Мінадукацыі, ураду і дыктатара Беларусі адэкватнай рэакцыі на пагрозу распаўсюду «кітайскай інфекцыі». Тым часам, некаторыя студэнты аб’явілі «самакаранцін» і не ходзяць на заняткі, паведамляе «Белсат».

Аўтары петыцыі патрабуюць ад уладаў «узмацніць захады па перадухіленні распаўсюджвання каронавіруса сярод людзей, якія наведваюць навучальныя ўстановы» і прапануюць чыноўнікам канкрэтныя крокі, як гэта зрабіць.

Моладзевыя актывісты заклікаюць студэнтаў не баяцца «байкатаваць» лекцыі. «Мы патрабуем ад дзяржавы базавую рэч – абараніць нас: не мы для дзяржавы, а дзяржава для нас», – заклікае «Моладзевы блок».

«Усе суседзі закрылі межы і ўвялі жорсткія захады засцярогі: закрытыя кавярні, рэстараны, універсітэты і школы. З паліцаў беларускіх крамаў знікаюць макароны, кансервы і туалетная папера. Па ўсёй краіне школьнікі і студэнты ўвялі «самакаранцін» – праігнаравалі пары і ўрокі. Універсітэты адмяняюць лекцыі і практычныя заняткі», – піша Telegram-канал «Моладзь.бел».

Пакуль на дыстанцыйную форму навучання вырашыліся толькі некаторыя факультэты галоўных беларускіх ВНУ.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт не адмяніў заняткі нягледзячы на станоўчы вынік тэстаў на каронавірус у пяці студэнтаў гэтай навучальнай установы. Па стане на 14 сакавіка пад медычны нагляд і санітарна-супрацьэпідэміялагічныя захады трапілі 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.

Навучэнцы БДУ ў разгубленасці і не ведаюць, што рабіць. Іншыя студэнты проста ігнаруюць заняткі. Напрыклад, 16 сакавіка на патокавую лекцыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прыйшло не больш за 30 асобаў, паведамляюць навучэнцы «кулька» у сацсетках.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]