Гэта лагатып стаў пераможцам галасавання заўзятараў.
"Крумкачы" прадставілі новы лагатып клуба. Ён стаў пераможцам галасавання заўзятараў, якія выбіралі паміж першым лога каманды і новым варыянтам.
"Сябры, прыйшоў час падводзіць вынікі галасавання за лагатып "Крумкачоў"! Гэта быў цяжкі выбар, але большасць нашай аўдыторыі прагаласавала менавіта за новы сучасны лагатып.
Час не стаіць на месцы: змяняецца грамадства, змяняецца футбол, таму, змяняемся і мы. Нязменнай застаецца толькі наша адданасць традыцыям – таму, класічная эмблема заўсёды застанецца ў нашых сэрцах і на нашых трыбунах. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у галасаванні, спадзяемся, што новы лагатып прынясе нам поспехі ў новым сезоне, і разам з ім мы перойдзем на новы яскравы этап нашай годнай гісторыі!" — паведамляе афiцыйны сайт "Крумкачоў".