Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гомельскі грамадскі цэнтр сышоў на каранцін

20.03.2020 общество
Гомельскі грамадскі цэнтр сышоў на каранцін

Усе мерапрыемствы перанесены.

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52 сышоў на каранцін праз каронавірус, перадае «Радыё Рацыя». Мерапрыемствы адмененыя. Запланаванае святкаванне Дня Волі таксама перанесенае.

Пра гэта паведаміў грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора:

– Жыццё ўносіць новыя карэктывы, я маю на ўвазе пандэмію каронавіруса. У Гомелі таксама ёсць хворыя, невядома колькі інфікаваных. Таму прапаноўваем грамадскасці, каб Беларусь рабіла тое, што нашы суседзі, і Украіна, і нават Расея. Мы вырашылі, што пакуль правядзенне гэтых сваіх мерапрыемстваў перанясем на больш позні час, магчыма на красавік.

Таксама штотыднёвыя мерапрыемствы ў Гомелі адмянілі курсы «Мова нанова» ў сувязі з пандэміяй каронавірусу. З гэтай жа нагоды ў абласным цэнтры не будзе праходзіць Бардаўская народная рэспубліка, якая мусіла быць прымеркаваная да даты абвяшчэння БНР.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]