Дастаткова пачытаць яго «ліст з-пад шыбеніцы».
156 гадоў таму царскія ўлады пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага. Пра спробы сучасных дзяржаўных ідэолагаў аспрэчыць «беларускасць» кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года «Радыё Рацыя» распавёў даследчык літаратуры, праваабаронца Алесь Бяляцкі:
– Пачытайце «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. «Марыська, чарнабрыва – галубка мая…» Адзіны верш, які захаваўся ад яго. Значыцца, развітваецца з любімай дзяўчынай, з якой ён быў заручаны. Напісаны прынцыпова гэтыя рэчы па-беларуску, таму адмаўляць Кастусю Каліноўскаму ў праве быць беларусам – гэта могуць толькі людзі, якія заганялі беларускую літаратуру ў спецсховы.
Царскі ваенна-палявы суд прыгаварыў Кастуся Каліноўскага да расстрэлу, але ж расейскі генерал Мураўёў-вешальнік замяніў расстрэл шыбеніцай. Страта адбылася 22 сакавіка 1864 года на Лукіскім пляцы ў Вільні.