Невядомыя зрабілі надпіс на помніку знакамітаму беларусу.
У Курапатах апаганілі памятны крыж беларускага грамадскага і палітычнана дзеяча, пісьменніка, гісторыка, філолага Вацлава Ластоўскага, перадае «Радыё Рацыя».
Невядомыя напісалі на невялікім помнічку на расейскай мове слова «упырь».
Мала надзеі, што міліцыя знойдзе, а дакладней будзе шукаць вандалаў. Ранейшыя аналагічныя дзеянні ў Курапатах не выклікалі ў «органаў правапарадку» істотнай цікавасці.