Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Польшчы галоўны апазіцыйны кандыдат заклікала байкатаваць прэзідэнцкія выбары

29.03.2020 политика
У Польшчы галоўны апазіцыйны кандыдат заклікала байкатаваць прэзідэнцкія выбары

«Сёння ў Польшчы няма іншай задачы, акрамя барацьбы з эпідэміяй і яе наступствамі», – падкрэсліла Малгажата Кідава-Блоньска.

- Прэзідэнцкія выбары 10 траўня 2020 года не павінны адбыцца, але ў выпадку калі яны адбудуцца, я заклікаю ўсіх выцбарцаў не ўдзельнічаць у іх, – піша ў адкрытым лісце апазіцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Польшчы ад «Грамадзянскай кааліцыі» Малгажата Кідава-Блоньска. Пра гэта паведамляе polskieradio.pl.

У адкрытым звароце, які быў апублікаваны ў нядзелю, 29 сакавіка ў сацыяльнай сетцы Facebook, Кідава-Блоньска звяртаецца да «усіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Польшчы».

«Як народ, як супольнасць, мы сутыкнуліся з небяспекай, якая не мае прэцэдэнту ў нашай найноўшай гісторыі. Пад пагрозай жыццё, здароўе і дабрабыт поляк і палякаў. Сёння ў Польшчы няма іншай задачы, акрамя барацьбы з эпідэміяй і яе наступствамі», – падкрэсліла намеснік старшыні Сейма, апазіцыйны палітык Малгажата Кідава-Блоньска.

Паводле яе, правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у гэтай сітуацыі «было бы абсалютна злачынным актам».

«Нельга падвяргаць небяспецы чалавечае жыццё – з гэтым прынцыпам павінен пагадзіцца кожны», – дадала яна. Палітык пераконвала ў тым што, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы не могуць прайсці 10 траўня.

Станам на 29 сакавіка ў Польшчы зарэгістравана ўжо 1771 выпадак заражэнне каранаіврусам, 20 чалавек памерлі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]