Упершыню ў найноўнай гісторыі наша мова набыла такі статус.
3 красавіка 1918 году Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай мовай краіны.
Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў БНР павінны былі пісацца на дзяржаўнай беларускай мове. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазвалялася карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненнях з дзяржаўнымі ўстановамі.