У швейным цэху тэатру ўжо пашылі 500 масак і плянуюць зрабіць яшчэ больш.
Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы ініцыяваў сацыяльны праект «Нетэатральная маска» для вырабу немэдычных абарончых масак, паведаміла svaboda.org са спасылкай на БелаПАН спэцыялістка ў сувязях з грамадзкасьцю тэатру Паліна Крышчановіч.
У швейным цэху тэатру ўжо пашылі 500 масак і плянуюць зрабіць яшчэ больш. Маскі перададуць у 10-ю гарадзкую клінічную лякарню Менску. Яны не прызначаныя для мэдычнага пэрсаналу, гэта немэдычныя вырабы, дадала Крышчановіч.
Праект рэалізуюць за небюджэтныя сродкі тэатру і пры падтрымцы партнэраў. Купалаўскі таксама заклікае ўсіх неабыякавых дапамагчы грашыма ў набыцьці матэрыялаў для масак, а іншыя тэатры Беларусі — далучыцца да праекту.