Уся рэдакцыя сышла на каранцін.
Як стала вядома nn.by, у маці аднаго з супрацоўнікаў радыёстанцыі выявілі каранавірус.
«Калі стала вядома пра вірус у сям’і аднаго з калегаў, кіраўніцтва вырашыла адправіць усіх дадому, — расказалі ў рэдакцыі. —Можна заўважыць, што жывых эфіраў зараз у нас няма, праграмы ідуць у паўторы, а па большай частцы грае музыка».
Супрацоўнікі «Сталіцы» кажуць, што ў самога калегі вірус не пацвердзіўся. Ужо заўтра на працу выйдуць ранішныя вядучыя, а ў пятніцу і ўся астатняя рэдакцыя.