Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Падмуркі дамоў айцоў БНР Луцкевічаў у Менску захаваюць і закансэрвуюць

17.04.2020 общество
Падмуркі дамоў айцоў БНР Луцкевічаў у Менску захаваюць і закансэрвуюць

На месцы знаходкі разьмесьцяць інфармацыйныя стэнды і перанясуць памятны камень.

Знойдзеныя ў менскім парку імя Янкі Купалы фрагмэнты падмуркаў грамадзкай лазьні Плаўскага і дамоў братоў Луцкевічаў захаваюць і закансэрвуюць. Пра гэта піша афіцыйны Telegram-канал Менскага гарвыканкаму, перадае «Радыё Свабода».

Як паведаміў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран, на месцы знаходкі будуць разьмешчаныя інфармацыйныя стэнды і сюды ж перанясуць памятны камень, пастаўлены пазалетась у гонар братоў Луцкевічаў.

«Камісія ў справе захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны зьбіралася двойчы, каб прыняць рашэньне, што ж рабіць з раскрытымі фрагмэнтамі падмуркаў старых будынкаў. Думкі выказвалі аўтарытэтныя гісторыкі. Вызначылі так: увесь парк зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусі і вылучаць асобныя аб’екты нямэтазгодна. Але і разбураць гістарычныя знаходкі мы ня маем права», — падсумаваў чыноўнік.

Як адзначыў Арцём Цуран, прынята рашэньне заканансэрваваць фрагмэнты падмуркаў. Каб іх не пашкодзілі, у парку зьменяць траекторыю дарожак.

Летась пачалося добраўпарадкаваньне Купалаўскага сквэра. Падчас працаў будаўнікі дакапаліся да падмуркаў лазьняў Плаўскага, куды ў пачатку мінулага стагодзьдзя наведвалася сталічная інтэлігенцыя, у тым ліку Янка Купала, а таксама дамоў беларускіх адраджэнцаў Івана і Антона Луцкевічаў.

Падмуркам будынкаў пагражала руйнаваньне, але пасьля ўмяшаньня вядучага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы Паўла Каралёва выяўленыя артэфакты ўдалося адстаяць.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]