Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У вёсцы Рухча незаконна «рэканструявалі» царкву XVIII стагоддзя

20.04.2020 общество
У вёсцы Рухча незаконна «рэканструявалі» царкву XVIII стагоддзя

Знешнія сцены абабілі вагонкай, вокны замянілі на пластыкавыя.

Драўляны храм у Рухча ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў пад назвай царква Раства Багародзіцы, мае другую катэгорыю каштоўнасці. У будынку спалучаюцца элементы народнага дойлідства і барока. Уласнікам з'яўляецца царкоўны прыход, піша “Новы час” .

Пра незаконную “рэканструкцыю” паведаміў намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Без адпаведнага дазволу ў царкве правялі “еўрарамонт” — сцены абабілі вагонкай, вокны замянілі на пластыкавыя.

Царква да рэканструкцыі

"Былі парушаныя патрабаванні Кодэкса аб культуры. Работы на гісторыка-культурным аб'екце праведзеныя без падрыхтоўкі праекта, зацверджанага Міністэрствам культуры. Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры рэстаўрацыі, павінны быць узгодненыя з распрацоўшчыкам праектна-каштарыснай дакументацыі. Нічога з гэтага зроблена не было, што прывяло да пэўных зменаў знешняга выгляду царквы", — распавёў Арцём Брухан.

Брэсцкі аблвыканкам прызнаў: мела месца парушэнне заканадаўства. Аддзел культуры Столінскага райвыканкама цяпер рыхтуе матэрыялы для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Па словах Арцёма Брухана, раней у Брэсцкай вобласці часцей выяўлялі выпадкі незаконнай рэканструкцыі культавых збудаванняў, цяпер гэта рэдкасць.

Царква пасля рэканструкцыі
Царква пасля рэканструкцыі
Последние новости:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]