Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У інфекцыйнай бальніцы Мінска памёр 53-гадовы галоўны металург МАЗ

У інфекцыйнай бальніцы Мінска памёр 53-гадовы галоўны металург МАЗ

Станоўчы тэст на каранавірус у яго быў пару тыдняў таму.

Пра гэта расказалі «Нашай Ніве» сваякі.

Прамысловыя колы Мінска абмяркоўваюць нечаканую смерць галоўнага металурга МАЗ, 53-гадовага Аляксандра Скібара.

Вядома, што перад тым ён ляжаў у інфекцыйным шпіталі сталіцы.

«Станоўчы тэст [на каранавірус] у яго быў пару тыдняў таму. Памёр ён сёння, ускрыццё будзе толькі заўтра. Таму даведкі, што прычына смерці — каранавірус, няма.

Не ведаю, што будзе напісана ў пасведчанні, але па тэлефоне сказалі, што памёр ад сардэчнай недастатковасці.

Пра хранічныя хваробы мне невядома. Дзе б ён мог заразіцца, невядома. Ён нікуды не вылятаў, у нас не было кантактаў з людзьмі, у якіх мы маглі б падазраваць каранавірус», — сказала сваячка памерлага.

Скібар не быў публічным чалавекам, у інтэрнэце няма яго здымкаў. Калегі пра яго адгукаюцца добра — у цэху, якім ён кіраваў, людзі працуюць цэлымі дынастыямі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]