Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Жыхары Бярозаўкі зладзілі пікет супраць цэху шклаваты

26.04.2020 общество
Жыхары Бярозаўкі зладзілі пікет супраць цэху шклаваты

Беларусы змагацца з мясцовымі экалагічнымі праблемамі і шкоднымі для здароўя людзей прадпрыемствамі.

У дзень 34-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары Беларусі ўзгадваюць не толькі гэтую катастрофу, але і працягваюць актыўна змагацца з мясцовымі экалагічнымі праблемамі і шкоднымі для здароўя людзей прадпрыемствамі, піша «Новы час».

У Брэсце адбыўся традыцыйы нядзельны пратэст супраць акумулятарнага завода, а жыхары горада Бярозаўкі зладзілі пікет супраць цэху шклаваты бярозаўскага заводу «Нёман».

Пра пікет напісаў у «Фэйсбуку» актывіст Партыі БНФ Юрась Дзяшук. Іншы актывіст партыі Вітольд Ашурак выйшаў да прахадной завода з плакатам «Шкловата наш Чарнобыль».

Фота: Юрась Дзяшук \ Facebook

«У дзень 34-й гадавіны аварыі на ЧАЭС жыхары Бярозаўкі выйшлі з пратэстам супраць сваёй лакальнай экалагічнай трагедыі — пашырэння шкоднага і небяспечнага для нашага горада вытворчасці шклаваты», — напісаў Юрась Дзяшук.

Фота: Юрась Дзяшук \ Facebook

Гэта не першая акцыя Вітольда Ашурка супраць вытворчасці шклаваты, у 2016 годзе актывіст атрымаў штраф у 20 базавых велічынь за аналагічны пікет.

З 2010 года жыхары Бярозаўкі выступаюць супраць шкоднай вытворчасці ў горадзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]