Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Мінску памёр 35-гадовы ІТ-бізнэсмен Вячаслаў Шакель

У Мінску памёр 35-гадовы ІТ-бізнэсмен Вячаслаў Шакель

Цела знайшоў у кватэры яго бацька.

У Мінску памёр 35-гадовы мінскі айцішнік Вячаслаў Шакель. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яго сябры.

Шакель — адзін з заснавальнікаў E-Chat, месенджара, інтэграванага з кашальком крыптавалют. Офіс кампаніі знаходзіцца ў Ганконгу. Таксама быў намеснікам дырэктара ў кампаніі BitActive, рэзідэнце Парка высокіх тэхналогій.

Сябры кажуць, што гэта быў дужы малады чалавек пад 2 метры ростам, займаўся адзінаборствамі.

Жонка і сын Шакеля чакалі яго ў Тайландзе, адкуль усе разам меліся ляцець у ЗША. Але граніцы закрыліся — і Вячаслаў не паспеў вылецець з Беларусі.

У Мінску жыве ягоны бацька Валянцін Шакель, былы пракурор Партызанскага раёна Мінска.

Валянцін Шакель паведаміў «Нашай Ніве», што ў суботу не здолеў звязацца з сынам і трапіць да яго, таму разам з сябрамі вырашыў выламаць дзверы. У кватэры знайшлі нежывое цела.

Сябры мяркуюць, што мог мець месца каранавірус — ці так гэта?

«Пакуль нельга так лічыць афіцыйна, бо, згодна з даведкай — дыягназ не вызначаны, — сказаў Валянцін Шакель. — Ці гэта пнеўманія?

Ёсць пашкоджанні лёгкіх, яны [дактары] падазраюць [пнеўманію], праз месяц будзе афіцыйная гісталогія.

Чаму ён не звярнуўся да доктара, мне самому незразумела. Сын быў моцны, здаровы, можа, таму?».

Удакладняючы фінансавы масштаб кампаніі сына, бацька дадаў, што «Вячаслаў імкнуўся стаць даляравым мільянерам».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]