Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На абарону берасцейскага блогера сталі мясцовыя жыхары

29.04.2020 общество
На абарону берасцейскага блогера сталі мясцовыя жыхары

Міліцыянты хацелi ўваравацца ў дом, дзе блогер знаходзіўся на самаізаляцыі.

Спроба завесці крымінальную справу ў дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна можа быць звязаная з падрыхтоўкай да прэзідэнцкай кампаніі, паведмаляе «Радыё Рацыя».

Для ўладаў важна быць адзіным сродкам інфармацыі, каб даносіць пазіцыю па тым, што адбываецца ў рэгіёне і ў краіне ў цэлым толькі са свайго пункту гледжання, – перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Ён знаходзіўся на самаізаляцыі ў сувязі з пандэміяй каронавірусу. І вось некалькі дзён таму да яго завіталі супрацоўнікі міліцыі. Пачалі спачатку сачыць за тым месцам, дзе ён знаходзіцца, а потым паспрабавалі пранікнуць на гэтую тэрыторыю і дэманстравалі прысутным грамадзянам пастанову, падпісаную нейкім намеснікам пракурора, здаецца.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, справу хацелі завесці менавіта ў сувязі са звесткамі, змешчанымі ў адным з відэаролікаў на канале «Пінскі спрут». Але на абарону блогера сталі мясцовыя жыхары, якія далі магчымасць грамадскаму дзеячу часова з’ехаць у іншае месца.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]