Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памерла жанчына з-пад Чашнікаў: станоўчыя тэсты там ва ўсёй сям'і

30.04.2020 общество
Памерла жанчына з-пад Чашнікаў: станоўчыя тэсты там ва ўсёй сям'і

Усё пачалося cа школы.

83-гадовая Валянціна Рабцэвіч з пасёлка Новая Зара, што пад Чашнікамі, памерла 27 красавіка ў мясцовай бальніцы. Жанчыну пахавалі 29 красавіка ў закрытай труне — хоць прычынай смерці стала рэзкае падзенне ціску, меўся і пацверджаны каранавірус.

Дачка Валянціны разам з мужам і двума дзецьмі засталіся ў бальніцы — яны на каранціне, бо каранавірус падазраюць у аднаго з дзяцей.

Падрабязнасці распавёў «Нашай Ніве» Васіль, зяць жанчыны.

«Усё пачалося з работніцы нашай школы.

Сын адной мясцовай жанчыны быў у Турцыі, пасля прыехаў сюды да нас. А сваячка той сям’і — намесніца дырэктара ў школе. І яна ад таго хлопца, кажуць, заразілася. У школе на канікулах быў лагер, і яна хадзіла ў школу, кантактавала з настаўнікамі, дзецьмі. Усе бачылі, што ў яе нос чырвоны, што чхае, але ж думалі — ну прастыла, бывае. Ніхто і не падумаў пра «карону».

Хадзіла яна ў школу так тыдні два. Затым пайшла да доктара — і высветлілася, што ў яе каранавірус.

Адразу ў школу прыехалі рабіць аналізы. Паказала, што вірус нібыта ёсць амаль ва ўсіх, можа, толькі ў дваіх не знайшлі. І па бальніцах паразвозілі амаль увесь персанал, нават дырэктара, — расказвае Васіль.

— Але я не ведаю, можа, тэсты былі няправільныя? Бо той заражаны, гэты заражаны… Але сімптомаў, праблемаў са здароўем ніхто не меў. Насмарк, тэмпература — нічога.

Я працую ў школе вартаўніком, жонка — прыбіральшчыцай. Праверылі і нас, і нашых дзяцей, і маю цешчу, якая жыла з намі. Першапачаткова нібыта і ў нас была «карона», і ў нашай дачкі, і ў цешчы. Адправілі нас усёй сям’ёю ў бальніцу на Лукомль, але праз 11 дзён вярнулі ў Чашнікі.

Цяпер мы чацвёра ў адной палаце: я, жонка, сын, дачка. Нам зрабілі яшчэ два тэсты — іх вынікаў пакуль не ведаем. Адчуваем сабе выдатна, праблем ніякіх. Доктар правярае кожны дзень.

Цешчу ж паклалі асобна ў інфекцыйнае аддзяленне, ў асобную палату — бо ўзрост усё ж, 83 гады, перажыты інсульт. Я так мяркую, яна ляжала адна, хвалявалася за ўнукаў… Карацей, уначы моцна падскочыў уверх ціск. Яе адразу забралі ў рэанімацыю, там ціск збілі. Але збілі так, што ўпала на нуль… І падняць не змаглі, яна памерла 27 красавіка.

Што тычыцца іншых работнікаў школы — наколькі я ведаю, яны на каранціне таксама, але без праблем. Што з вынікамі іх тэстаў, я не ў курсе».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]