Медыку з Менску прычынай сьмерці паставілі іншую хваробу.
«Радыё Свабода» стала вядома, што дзьве мэдсястры, памерлыя 20 і 21 красавіка, мелі каранавірус. Першапачаткова, калі зьявілася інфармацыя пра іхную сьмерць, не было вядома, ці мелі яны пацьверджаны COVID-19.
20 красавіка ў Менску памерла 56-гадовая мэдсястра шпіталя хуткай дапамогі Натальля Шматко. Прычынай яе сьмерці афіцыйна назвалі сардэчную хваробу — атэрасклератычны кардыясклероз. Пры гэтым яна мела станоўчы тэст на каранавірус, расказалі сваякі.
45-гадовая мэдсястра з Докшыц Аксана Радкевіч паступіла ў рэанімацыю з пнэўманіяй, яе падключылі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Жанчына памерла 21 красавіка. Па словах яе сястры, прычынай сьмерці прызналі COVID-19. Так напісана ў пасьведчаньні аб сьмерці.