Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларуская сям'я расказала, як перанесла каранавірус у Маскве

04.05.2020 общество
Беларуская сям'я расказала, як перанесла каранавірус у Маскве

Дзевяць сутак з тэмпературай 39°, месцы ў бальніцах толькі для тых, хто харкае крывёю.

Вольга і Сяргей Чарціліны — беларусы, якія апошнія гады жывуць і працуюць у Маскве. Сяргей — жывапісец, яго персанальныя выставы праходзяць і ў Беларусі і за мяжой, сям'я гадуе дачку. Вользе 42, Сяргею — 47.

Як расказала «Нашай Ніве» Вольга Чарціліна, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня муж занямог і злёг з тэмпературай, з'явіліся нейкія пакашліванні, стала дзерці ў горле. Яна тым часам працягвала рыхтавацца да свята.

«У мяне гэта праявілася на паўтара дні пазней. Сяргей яшчэ звярнуў увагу: «Глядзі, ты ж таксама пачала так нясмела пакашліваць», — а я сама і не заўважала.

Потым літаральна за вечар тэмпература ў мяне скокнула да 39 градусаў. На наступны дзень знікла адчуванне пахаў. Яно, дарэчы, не вярнулася дагэтуль.

Муж пераносіў прасцей — у яго было максімум 38,5 градуса.

Карацей, мы перачыталі сімптомы, параўналі, западозрылі кавід, выклікалі хуткую — яна не прыехала. Сказалі, што бальніцы перапоўненыя. І калі мы не задыхаемся, то трэба цярпець і выклікаць у панядзелак участковага.

Мы цярпелі з суботы да панядзелка, потым прыйшоў доктар. Адразу прызначылі камп'ютарную тамаграфію і паставілі пнеўманію пад пытаннем. Тэсты браць не сталі, бо мы, маўляў, не кантакты першай групы.

На наступны дзень Сяргею стала горш, але з сэрцам, ён нават страціў прытомнасць. Выклікалі хуткую, яму зноў горш, выклікалі другі раз — яны ўжо зрабілі экспрэс-тэст, але ён паказаў адмоўны вынік. Дарэчы, дактары хуткай былі нават без пяльчатак, абароненыя абы-як.

Так выглядае экспрэс-тэст, туды ўводзіцца кроў з пальца. Але ў выпадку Сяргея ён памыліўся.

На наступны дзень мужу трохі палягчала, а мяне тэмпература не адпускала. Дзевяць сутак трымалася 39 градусаў, я з'ела горку парацэтамолу. Доктар раіў сабраць сілы і схадзіць на КТ. Дарэчы, доктар так за нас перажываў, што заходзіў дадатковы раз, калі быў у гэтым раёне, ставіў уколы ад тэмпературы.

Сяргей схадзіў на КТ, у яго выявілася пнеўманія. Мне адразу далі накіраванне — таксама пнеўманія, выпісалі адразу два антыбіётыкі.

Паражэнне лёгкіх паказала 25%. Патлумачылі, што ў бальніцу забіраюць, калі больш за 50% і людзі плююцца крывёю.

Зрабілі мазкі — яны станоўчыя.

Тэмпература спала на дзясятыя суткі. Палягчала, але кашаль застаецца. На наступным тыдні зноў трэба будзе здаваць мазкі і КТ. Дарэчы, нам званілі нейкія кантралюючыя органы, пыталіся, як працякае захворванне і як нам абслугоўванне.

Сяргей Чарцілін набірае ў шпрыц прапісаны антыбіётык.

Адметна, што разам з намі жыве дачка, ёй 9 гадоў. Яе глядзеў педыятр і нічога не выявіў. Яна абсалютна нармальна сябе адчувае».

Сяргей Чарцілін злева, фота vitebsk.biz
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]