Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Я ня буду ўдзельнічаць у парадзе дзеля сваёй бяспекі

08.05.2020 общество
Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Я ня буду ўдзельнічаць у парадзе дзеля сваёй бяспекі

Вялікае інтэрвію з Артурам Міхальскім пра змаганьне з каранавірусам у Польшчы і Беларусі, парад у Менску і іншае.

Вялікае інтэрвію «Радыё Свабода» з польскім амбасадарам у Менску Артурам Міхальскім пра змаганьне з каранавірусам у Польшчы і Беларусі, працу дыпляматаў ва ўмовах карантыну, парад у Менску 9 траўня, пра візы і паездкі грамадзян паміж краінамі ва ўмовах пандэміі.

Інтэрвію зробленае дыстанцыйна, з улікам рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Пра барацьбу з каранавірусам у Польшчы

— Спадар амбасадар, найперш раскажыце, як наагул Польшча змагаецца з каранавірусам? Ці можна сказаць, што пасьпяхова?

— Польшчу крыху пазьней, чым некаторыя іншыя краіны з нашай эўрапейскай супольнасьці, закранула пандэмія каранавірусу. Мы бачылі, наколькі гэта важны выклік, на прыкладзе таго, як змагаліся італьянцы, гішпанцы ды іншыя. Гэта дазволіла нам прааналізаваць гэты досьвед і дастаткова хутка прыняць радыкальныя меры, як, напрыклад, увядзеньне карантыну, пераход на дыстанцыйную працу там, дзе гэта магчыма; увядзеньне шэрагу вельмі адчувальных, але неабходных абмежаваньняў, якія датычыліся, перш за ўсё, забароны зьбірацца ў публічных месцах, крамах, транспарце, касьцёлах і гэтак далей.

Усё сьведчыць пра тое, што, хоць барацьба з гэтым страшным, нябачным ворагам працягваецца і, напэўна, яшчэ ня хутка скончыцца, зробленыя захады і вялізная грамадзкая адказнасьць значна абмежавалі магчымыя маштабы распаўсюджаньня пандэміі. Сёньня на 38 мільёнаў жыхароў у нас каля 15 тысяч асоб з пацьверджаным дыягназам, рост інфікаваных за суткі цяпер дастаткова стабільны — каля 300 чалавек.

Пра рэжым працы амбасады падчас пандэміі

— Як цяпер працуе ваша дыпмісія ў Беларусі: ці прымаеце вы наведнікаў, ці выяжджаюць супрацоўнікі за межы Менску?

— Па магчымасьці мы працуем дыстанцыйна. Але ня ўсё можна так зрабіць, таму мы ўвялі дзяжурства і, калі ёсьць канкрэтнае заданьне, якое патрабуе фізычнай прысутнасьці, тады прымаем адпаведнае рашэньне. Мы стараемся максымальна эфэктыўна спалучаць патрабаваньні службы з неабходнасьцю клапаціцца пра здароўе супрацоўнікаў. Аказваецца, што шмат што можна зрабіць онлайн, — так, напрыклад, мы арганізавалі адзначэньне нашага нацыянальнага сьвята, 229-й гадавіны прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якое даступна на ютуб-канале нашага пасольства.

Калі гэта не жыцьцёва важна, мы не арганізуем сустрэч і актыўна карыстаемся рознымі сродкамі дыстанцыйнай сувязі.

Пра барацьбу з каранавірусам у Беларусі

— А як вы ацэньваеце барацьбу з пандэміяй у Беларусі, дзе не ўвялі карантыну?

— Я ўжо расказаў, як мы падышлі да гэтага ў Польшчы; падобны падыход выкарыстоўваецца ў пераважнай большасьці краін ЭЗ і Заходняй Эўропы. Я лічу, што такі падыход апраўдвае сябе, хоць цяжкасьцяў у барацьбе з каранавірусам хапае і пандэмія, на жаль, зьбірае сьмяротнае жніво. Я думаю, што ў такіх складаных сытуацыях важнае салідарнае ўзаемадзеяньне міжнароднай супольнасьці, а таксама выкананьне рэкамэндацый САЗ. Я ведаю, што беларускія дактары, мэдсёстры, супрацоўнікі сыстэмы аховы здароўя самааддана, самаахвярна змагаюцца з пандэміяй.

У нас наладжана вельмі добрае супрацоўніцтва зь Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, Міністэрствам замежных спраў пры каардынацыі паставак гуманітарнай дапамогі, абмене досьведам паміж мэдыкамі і ў пытаньнях іншых дапаможных дзеяньняў, што натуральна для суседзяў, асабліва ў складаны час, калі добрасуседзкая салідарнасьць павінна і, дзякуй Богу, зьяўляецца відавочнай рэччу.

— Многіх беларусаў хвалюе пытаньне, ці не закрые Польшча мяжу зь Беларусьсю ў сувязі з тым, што тут, у Беларусі, ідзе рост хворых на каранавірус, а карантыну няма?

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]