Яму было 43 гады.
Памёр яшчэ адзін супрацоўнік сакрэтнага абарончага прадпрыемства «Пеленг». 43-гадовы Андрэй Фурс сканаў 8 мая, перадае nn.by.
Па словах калег, Фурс захварэў прыкладна два тыдні таму. Яму дыягнаставалі двухбаковае запаленне лёгкіх. Таксама тэсты паказалі каранавірус.
Андрэй Фурс працаваў на прадпрыемстве рэзчыкам паперы. Быў шчырым каталіцкім вернікам. Не жанаты, дзяцей не меў.
«Ціхі сціплы хлопец, жыў у самоце. Рэгулярна наведваў Кафедральны касцёл», — згадваюць Фурса калегі.