Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Другая смерць ад пнеўманіі ў Лёзне: за два тыдні згарэла 49-гадовая дырыжорка

11.05.2020 общество
Другая смерць ад пнеўманіі ў Лёзне: за два тыдні згарэла 49-гадовая дырыжорка

Антаніна Слінькова была галоўным дырыжорам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

49-гадовая Антаніна Сліньковаразам з мужам жыла ў аграгарадку Зубкі Лёзненскага раёна. Яна працавала ў мясцовым доме культуры, была галоўным дырыжорам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і адраджала традыцыі інструментальнага фальклору, паведамляе nn.by.

Пра тое, што здарылася, расказаў яе сын Арцём.

Увечары 23 красавіка ў жанчыны з'явілася тэмпература — 37,3. Яна выпіла таблетку, каб збіць яе, а на наступны дзень папрасіла сына адвезці яе ў раённую бальніцу праверыцца. Флюараграфія паказала аднабаковую пнеўманію.

«Мы спачатку не хваляваліся. Дактары казалі, што нічога страшнага, гэта лёгка лечыцца», — згадвае сын.

Але 29 красавіка Антаніну ўжо з двухбаковай пнеўманіяй перавялі ў Віцебскую абласную бальніцу. Увялі ў медыкаментозны сон і падключылі да апарата ШВЛ, чысцілі кроў. Стан жанчыны заставаўся стабільна цяжкі. 6 мая яна памерла.

«Ці быў у яе каранавірус, ніхто не сказаў. Бацька і я (бо прыязджаў да сям’ на выходныя) рабілі тэсты — у нас адмоўныя. Як толькі прыйшлі вынікі, мы выйшлі з самаізаляцыі. Але хутчэй за ўсё ў мамы быў каранавірус. Не магла яна ад звычайнай пнеўманіі згарэць за два тыдні. Не было ў яе ніякіх хранічных захворванняў, яна пастаянна была на ўпэўненай хадзе. Мама магла за дзень усе клубы Лёзненскага раёна аб’ездзіць, была вельмі энергічная», — кажа сын.

Дзе жанчына магла заразіцца, ён не ведае. Кажа, яна кожную раніцу ездзіла на цягніку на працу ў Віцебск, магла і там падхапіць.

На пахаванні жанчыны прысутнічалі родныя і аднавяскоўцы. Сабрацца на развітанне з Антанінай медыкі не забаранялі.

«Але калі мы з морга яе забіралі, труна была закрытая, і больш яе не адкрывалі. Яе там запакавалі ў пакет, не ведаю, як гэта правільна сказаць», — спрабуе падабраць словы сын.

Сям’я дагэтуль не можа паверыць, што Антаніны так хутка не стала.

«У гэтым месяцы яна павінна была стаць двойчы бабуляй, у маі ў яе з татам гадавіна вяселля. Такія планы былі…» — смуткуе Арцём.

Гэта не першая смерць для Лёзненскага цэнтра культуры. Два тыдні таму памёр рэжысёр народнага тэатра Генадзь Цыганкоў. У яго была двухбаковая пнеўманія і каранавірус.

Фота з сацыяльных сетак
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]