Ваеннаслужачыя шпіталізаваныя.
Аб гэтым «Нашай Ніве» паведаміла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.
«Раней Міністэрства абароны паведамляла, што ў 56-м палку сувязі ў аднаго з ваеннаслужачых тэрміновай службы тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік і ўсе кантактныя з ім ваеннаслужачыя былі ізаляваны ў спецыяльна абсталяваным раёне ізаляцыі.
У іх былі ўзяты пробы на каранавірус, у часткі з іх дыягназы аказаліся станоўчыя.
Гэтыя ваеннаслужачыя шпіталізаваныя ў галоўным вайсковым клінічным медыцынскім цэнтры, астатнія застаюцца ў раёне ізаляцыі», — сказала Гаўрусік.
Колькасць заражаных вайскоўцаў і іх стан не паведамляюцца.
56-ы Тыльзіцкі полк сувязі базуецца ва Уруччы ў Мінску.