Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памяцi Юрыя Зiсера: «Дарога»

18.05.2020 общество
Памяцi Юрыя Зiсера: «Дарога»

Уладзімір Някляеў прысвяцiў верш памерламу заснавальнiку tut.by.

Пасля працяглай хваробы ў Мінску 17 мая на 60-м годзе жыцця памёр Юрый Зісер, заснавальнік партала tut.by грамадскі дзеяч, мецэнат.

Пісьменнік i палiтык Уладзімір Някляеў пiша ў «Фэйсбуку»:

«Калі бачыліся апошнім разам, я, ведаючы, у якім ён стане, выпіў за ягонае здароўе, сказаўшы, што людзей, якія так патрэбныя сёння Беларусі, як ён, не так і шмат, таму з усіх сіл трэба стаяць, выстаяць…

Ён і стаяў, але сіл не хапіла.

Шкада. Вельмі шкада. Да адчаю…

Мае найшчырыя спачуванні родным, блізкім, усім, хто ведаў яго і любіў.

ДАРОГА

Юры Зісеру

Пры дарозе, як іголку ў стозе,
Я пакіну тое, што знайду,
Хоць ніколі сам па той дарозе
Болей не праеду, не прайду.

Той, хто потым выйдзе на дарогу,
Знойдзе, што пакінута яму,
Дзякуй за дарогу скажа Богу
І яшчэ няведама каму».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]