Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ксёндз Юрый Санько: Для Яна Паўла ІІ Беларусь была вельмі блізкай

18.05.2020 общество
Ксёндз Юрый Санько: Для Яна Паўла ІІ Беларусь была вельмі блізкай

Пантыфiк быў знаёмы з гісторыяй Беларусі, яе геаграфіяй і культурнай спадчынай.

Сёлета 18 траўня беларускі Касцёл святкуе 100-годдзе з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.

Пра стаўленне Пантыфіка да Беларусі распавёў racyja.com прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ксёндз Юрый Санько:

– Гэта сапраўды вельмі блізкі нам святы, для Беларусі. Ён заўсёды быў з намі ў сэрцы сваім. Таму за пантыфікату Яна Паўла Другога мы мелі кардынала, за пантыфікату Яна Паўла Другога пачалі адраджацца структуры Каталіцкага касцёла ў Беларусі, і першыя прызначэнні біскупаў – Тадэвуш Кандрусевіч, Аляксандр Кашкевіч, Уладзіслаў Блін, кардынал Казімір Свёнтак. Для яго Беларусь была вельмі блізкай.

Ян Павел ІІ быў знаёмы з гісторыяй Беларусі, яе геаграфіяй і культурнай спадчынай. Асабліва Пантыфік вылучаў постаць Адама Міцкевіча, з якім сімвалічна звязаў магчымасць свайго візіту ў Беларусь.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]