Iх затрымалi ў Вярхоўным судзе.
Група паплечнікаў Мікалая Статкевіча прыехала ў Вярхоўны суд з мэтай абскардзіць адмову ў рэгістрацыі ЦВК іх ініцыятыўных груп. Разгляд іх скаргаў быў прызначаны на 14.30, паведамляе «Радыё Рацыя».
Частка «кандыдатаў пратэсту» была затрыманая праваахоўнікамі ў будынку Вярхоўнага суду. Іх месцазнаходжанне на дадзены момант невядомае.
У першай палове дня ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп усім «кандыдатам пратэсту» Статкевіча. Гэтае рашэнне яны збіраліся абскарджваць у Вярхоўным судзе. Не была зарэгістраваная таксама ініцыятыўная група самога Мікалая Статкевіча.