Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Перамагла каранавірус, але ныркі не вытрывалі»

20.05.2020 общество
«Перамагла каранавірус, але ныркі не вытрывалі»

У Бешанковічах у 56 гадоў памерла былая доктарка.

56-гадовая жыхарка Бешанковіч Лідзія Пышкіна памерла ў віцебскай бальніцы.

Жанчына шмат гадоў працавала тэрапеўтам у мясцовай бальніцы. Апошнім часам была на групе інваліднасці пасля перанесенага інсульту.

Захварэла Лідзія Яўгенаўна ў канцы красавіка. Як і шмат каго, яе забіралі спачатку з пнеўманіяй. Тэсты паказалі «кавід». Яна пэўны час правяла ў рэанімацыі, але пасля яе вярнулі ў звычайную палату. Затым перавялі ў Віцебск, бо, па словах знаёмых, бацькі жанчыны — былыя медыкі, яны дамовіліся, каб іх дачку лячылі ў абласным цэнтры. Здаецца, жанчыне палепшала, але ж…

«Яна перамагла каранавірус, — распавёў «Нашай Ніве» сын Лідзіі Яўгенаўны. — Амаль ачуняла, кісларод аднавіўся, але не вытрывалі ныркі. Памерла ад нырачнай недастатковасці».

Хавалі Лідзію Пышкіну ў закрытай труне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]