Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Радыё Рацыя»: 75-я гадавіна трагічных падзей у вёсцы Патока на Беласточчыне

23.05.2020 общество
«Радыё Рацыя»: 75-я гадавіна трагічных падзей у вёсцы Патока на Беласточчыне

22 траўня 1945 года ў Патоцы загінула 8 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

За вечную памяць жыхароў Патокі, я кія былі забітыя або жыўцом згарэлі 75 гадоў таму, маліліся разам з айцом Аляксандрам Аляксеюкам іх суродзічы, перадае «Радыё Рацыя».

Ужо пяты раз 22 траўня ў новапабудаванай капліцы ў вёсцы прайшла паніхіда ў памяць бязвінных ахфяраў аддзелу польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Зыгмунта Шэндзеляжа, мянушка «Лупашка».

Фото: Радыё Рацыя

Удзельнікі паніхіды ўспомнілі трагічныя падзеі:

– Усё было ў агні, усё было чырвонае. Мужчын усіх забралі, пагналі за вёску.

– Усё згарэла. Хлеў мураваны быў, то сцены засталіся.

Фото: Радыё Рацыя

– Я яшчэ памятаю, як дзеці спаленыя там ляжалі.

– Для таго я тут, каб памаліцца за тых людзей і ўспомніць пра іх пакуты, якія яны цярпелі толькі таму, што былі іншага веравызнання і іншай нацыянальнасці.

– Будзе гэтая малітоўная памяць. Напэўна будзе яна пераказвацца з пакалення ў пакаленне.

Фото: Радыё Рацыя

22 траўня 1945 года – 75 гадоў таму – салдаты «Лупашкі» спалілі вёску. У Патоцы загінула 8 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Нагадаем, што Зыгмунт Шэндзеляж быў урачыста перапахаваны ў красавіку 2016 года на варшаўскіх Павонзках з удзелам прэзідэнта Польшчы і прадстаўнікоў ураду.

Міністр абароны Антоні Мацэрэвіч пасмяротна павысіў маёра «Лупашку» да ранга палкоўніка.

Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Фото: Радыё Рацыя
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]