«Штаб» банкіра размясціўся на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску.
Свайго роду «штаб» Віктара Бабарыкі, банкіра і мецэната, які вылучыў сваю кандыдатуру на «выбарах» ў прэзідэнты Беларусі, размясціўся ў прасторы ОК16 на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску, піша nn.by.
У яго групу падтрымкі ўвайшлі 9500 чалавек — гэта рэкорд для альтэрнатыўнага кандыдата за ўсю гісторыю Беларусі. Большасць сяброў групы — маладога і сярэдняга ўзросту.