Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Горках памерла жанчына, а праз два тыдні яе муж

26.05.2020 общество
У Горках памерла жанчына, а праз два тыдні яе муж

15 красавіка жанчына адсвяткавала 50-годдзе.

Днямі ў сацсетках і ананімных тэлеграм-каналах пачала распаўсюджвацца сумная гісторыя з Горак: нібыта ад каранавіруса памерлі муж з жонкай з розніцай у пару тыдняў. Насамрэч, усё было не зусім так — але не менш сумна, пiша nn.by.

Бухгалтарка аднаго з мясцовых прадпрыемстваў Святлана Ч. памерла літаральна праз два тыдні пасля свайго юбілея. 15 красавіка жанчына адсвяткавала 50-годдзе. У пачатку мая яе ўжо пахавалі.

«Ніякага каранавіруса ў яе не было, гэта хлусня. Так, Святлане стала кепска, але ў бальніцу яна не звярталася. Кашаль, тэмпература — гэтага не было. У выніку яна памерла, але хавалі ў адкрытай труне. У пасведчанні аб смерці стаіць ішэмічная хвароба сэрца», — кажуць сваякі.

Валер, муж жанчыны, перажыў яе ненадоўга. 23 мая ён памёр у магілёўскай бальніцы. Ад чаго — невядома.

«Яго паклалі, кажуць, спачатку ў горацкую бальніцу з пнеўманіяй, затым яму пагоршала, перавезлі ў Магілёў, — кажуць сваякі. — Там і памёр. Ці быў каранавірус, ад чаго ён памёр — ніхто не ведае».

Валер апошнія некалькі гадоў нідзе не працаваў, выпіваў. У Святланы ёсць ужо дарослая дачка ад першага шлюбу — але яна стасункаў з айчымам не падтрымлівала.

«Наша Ніва» звязалася з ёй, але дзяўчына адказала, што пахаваннем айчыма дзяўчына займацца не збіраецца. Кажа, у таго нібыта застаўся брат, праўда, з ім яна таксама не ў кантакце.

«Усё, што мы ведаем — ведаем па чутках. Так, Валер памёр. Але ж ніхто не ведае нават, ці забіраў хтосьці цела, ці прайшло ўжо пахаванне», — кажуць у Горках.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]