Легальныя пікеты за Святлану Ціханоўскую праходзяць па ўсёй краіне.
Тысячы людзей сабраліся сёння на Камароўцы ў Мінску, каб паставіць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, пiша «Наша Нiва».
Чарга выцягнулася па вуліцы Харужай, плошчы Якуба Коласа і вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Кульман, хоць подпісы прымаюць за Святлану Ціханоўскую за 16 сталамі, а за Віктара Бабарыку — за 11 сталамі.
Людзі перыядычна апладзіруюць машынам, якія сігналяць. А таксама скандуюць «Жыве Беларусь!», «Стоп таракан», «Лукашенко, уходи!», «Выпускай» і «Свабоду!». Вось відэа:
Нагадаем, што відэаблогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы пасля правакацыі ў Гродне 29 мая. Сёння быў затрыманы і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Тым не менш, адбываецца фенаменальная самаарганізацыя іх прыхільнікаў.
Як сведчаць фоты і відэа, тысячы людзей стаялі сёння ў чэргах і ў іншых гарадах краіны, каб аддаць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў — а, фактычна, супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Глядзіце фота і відэа тут ніжэй:
15.00
На Камароўцы абсвісталі сілавікоў з мегафонам, якія спрабавалі казаць, што сход незаконны.
14.40
Жлобін:
14.18
Людзей на Камароўцы падтрымліваюць аўтамабілісты.
14.10
Чарга ў Гродне:
13.59
13.55
Збор подпісаў у Лідзе:
13.53
Чарга на Камароўцы, выгляд зверху:
13.44
Чарга ў Стоўбцах:
13.39
Лейтматыў збору подпісаў на Камароўцы, апроч песні «Разбуры турмы муры» — рускамоўная «Свергнем таракана!» на матыў We will rock you гурта Queen.
13.34
Па выніках пагалоўнага падліку назіральнікаў-вясноўцаў, на 13.20 у чарзе да зборшчыкаў подпісаў на Камароўцы стаяла больш за 2100 чалавек.
13.32
Гродна:
Рэчыца:
13.26
Чарга ў Брэсце:
13.24
Чарга на Камароўцы выцягнулася па вуліцы Харужай, плошчы Якуба Коласа і вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Кульман. Агульная яе даўжыня складае каля 920 метраў.
Людзі перыядычна апладзіруюць машынам, якія сігналяць. А таксама скандуюць «Жыве Беларусь!», «Стоп таракан», «Лукашенко, уходи!» і «Выпускай».
13.17
Чарга паставіць подпісы ў Маладзечне.
13.11
На Камароўцы заўважаны кандыдат у прэзідэнты-2010 Дзмітрый Ус. Ён прыйшоў «падтрымаць Статкевіча, падтрымаць усё жывое».
13.04
Чарга да Камароўкі выцягнулася да рога вуліц Коласа і Кульман.
12.59
Па дарозе да Камароўскага рынку быў затрыманы палітык Мікола Статкевіч, паведамляе тэлеграм-канал nexta_live.
12.55
Каля тысячы чалавек сабраліся ў Гомелі ў падтрымку Ціханоўскага. Прыйшла міліцыя, папярэдзіла, што «Вашы дзеянні падпадаюць пад парушэнне». Людзі пачалі пляскаць у далоні і скандаваць «Ганьба».
12.54
Людзі каля Камароўкі патрабуюць вызвалення Ціханоўскага, скандуючы і пляскаючы ў ладкі. Машыны сігналяць у знак падтрымкі.
12.50
У Магілёве доўгая чарга падпісацца стаіць пад праліўным дажджом.
12.39
На Камароўцы подпісы за Ціханоўскую збіраюць за 16 сталамі, за Бабарыку — на 11, за Казлова — за трыма сталамі. Чарга падпісацца стаіць да плошчы Якуба Коласа, у ёй больш як 1000 чалавек.
12.37
У Віцебску сабралася вялізная чарга да зборшчыкаў подпісаў, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
12.31
У Брэсце пікеты за кандыдатаў стаяць каля кінатэатра «Беларусь». Прысутнічаюць зборшчыкі за Ціханоўскую, Бабарыку, Цапкалу і Чэрачня. Найбольшая чарга за Ціханоўскую.
12.25
У Брэсце на плошчы Леніна сабралася каля сотні людзей, каб разам рушыць да месца збору подпісаў. У Кобрыне, паведамляе радыё «Свабода», быў затрыманы адзін з арганізатараў па прозвішчы Мароз, які раніцай збіраўся ехаць у Брэст.
12.18
Усталёўваюць стэнд Віктара Бабарыкі, скора мае пачацца збор подпісаў і за яго.
12.13
Чарга ахвотных падпісацца за Ціханоўскую заканчваецца ўжо каля «Пасажа». Людзі пад'язджаюць на таксоўках і становяцца ў канец чаргі.
12.02
Чарга заходзіць за Дом мэблі, у ёй ужо больш як 250 чалавек. Непадалёк стаіць пікет па зборы подпісаў за Андрэя Дзмітрыева. Побач з ім два чалавекі.
12.01
Подпісы за Ціханоўскую рэгіструюць на пяці сталах, да кожнага стаіць асобная чарга.
12.00
У чарзе ўжо больш за сто чалавек. З дынамікаў гучыць песня «Разбуры турмы муры».
У Мінску каля Камароўскага рынку, дзе праходзіць пікет Святланы Ціханоўскай, стаіць чарга з ахвотных паставіць подпіс за яе вылучэнне.
Палітыкі Мікола Статкевіч і Павал Севярынец заклікалі у сацыяльных сетках «абараніць Сяргея Ціханоўскага і будучыню краіны» і далучацца да легальных пікетаў Святланы Ціханоўскай ва ўсіх абласных цэнтрах а 12-й гадзіне ў нядзелю.
У Мінску такі пікет праходзіць каля Камароўскага рынку.