Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра невыязных беларусаў з візамі па 35 еўра

01.06.2020 общество
Пра невыязных беларусаў з візамі па 35 еўра

Межы з Беларуссю будуць закрытая яшчэ доўга.

Еўразвяз ухваліў візавае пагадненне з Беларуссю. І з 1 ліпеня віза будзе каштаваць для беларусаў 35 еўра, а не 80, як гэта было раней. Гэтага чакалі многія беларусы. У іншыя гады ў візавыя і консульскія аддзелы выстраіліся б чэргі. Аднак ці будзе так і ў ліпені, невядома. Такое адчуванне, што скарыстацца візай за 35 еўра давядзецца яшчэ не хутка. Напрыклад, тая ж Літва адкрывае межы для тых краін, дзе каэфіцыент каронавірусу не вышэйшы за 25. То бок, калі за два апошнія тыдні не фіксавалі больш за 25 выпадкаў на 100 тысячаў чалавек. У Беларусі на дадзены выпадак узровень заражэння, па афіцыйных дадзенных, складае 140 выпадкаў на 100 тысячаў чалавек. І калі гэты паказчык зменіцца ў бок памяншэння – невядома. І хоць мінздароўя запэўнівае, што «плато ўжо блізка», але неяк у іхныя дадзеныя верыцца мала. Бо за ўсе гэтыя месяцы эпідэміі ў Беларусі мы так і не атрымалі ад іх праўдзівую інфармацыю.

Візы будуць каштаваць 35 еўра, аднак паехаць па іх беларусы ў бліжэйшы час наўрад ці кудысьці змогуць. Адсутнасць нармальных мер з боку ўладаў Беларусі падчас пандэміі прывялі да таго, што ніхто не ведае, што адбываецца ў краіне, колькі ў нас насамрэч хворых і калі ўсё гэта скончыцца. Ды што там Еўразвяз. Вунь ва Украіне межы адкрылі для краін ЕЗ і Малдовы, а Беларусь – у пралёце. Мяжа з Беларуссю будзе часова закрытая ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. І калі гэтае «часова» скончыцца – невядома. Беларускае Міністэрства аховы здароўя можа колькі заўгодна гаварыць, што хутка будзе «плато» ці яшчэ нешта, пытанне толькі ў тым, хто ж мі цяпер паверыць.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]