Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У беларускіх гарадах праходзяць пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў

07.06.2020 политика
У беларускіх гарадах праходзяць пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў

На Камароўцы зноў былі чэргі.

Сёння прыхільнікі відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ладзяць пікеты па зборы подпісаў у беларускіх гарадах. Збіраюць подпісы і іншыя альтэрнатыўныя кандыдаты — Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала, піша nn.by.

У Мінску подпісы за Святлану Ціханоўскую збіраюць у традыцыйным месцы, каля ўвахода ў Камароўскі рынак, на вуліцы Веры Харужай. У Брэсце — каля кінатэатра «Беларусь». У Гомелі — каля ўнівермага «Гомель».

Па стане на 13.10, паводле падлікаў праваабаронцаў, у пікеце на Камароўцы бралі ўдзел 1350 чалавек.

У той жа час у рэгіёнах чэргі, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдытаў, па-ранейшаму беспрэцэдэнтныя.

Пікеты адбываюцца таксама ў шматлікіх малых гарадах — ад Лунінца (каля «Еўраопта» на Блока, 2) і Нароўлі (ля парка, каля «Беларусбанка») на поўдні да Гарадка (каля ўніверсама) на поўначы і Добруша (на набярэжнай) на ўсходзе.

15:54

На пікеце каля Камароўкі людзей стала менш, аднак у чэргах па ранейшаму стаяць сотні людзей.

14:20

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

14:00

Адзін з удзельнікаў пікета зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй сяброўцы.

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

13:35

Невядомыя чамусьці акуратна склалі брук каля месца правядзення пікетаў на Камароўцы. Побач стаялi людзі ў цывільным. Як толькі да іх падышлі журналісты, людзі ў цывільным сышлі, а каменне вынеслі.

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

13:24

Праваабаронцы налічылі на Камароўцы ўжо каля 1350 удзельнікаў.

У чарзе на пікет Ціханоўскай каля 200 чалавек, каля пікета Казлова — 80, Бабарыкі — 40, Цапкалы — 25, Чэрачаня — 5.

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

13:20

Пікеты сёння праходзяць не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах краіны. Вось такія пікеты, напрыклад, праходзяць у Полацку і Брэсце.

13:13

Вось так прысутныя на пікеце адрэагавалі на з'яўленне міліцыі.

13:11

За апошнія хвіліны даўжыня чэргаў з ахвотных падпісацца вырасла. У прыватнасці, у чарзе на пікет Ціханоўскай стаяць каля 90 чалавек.

13:02

На Камароўцы да сталоў Віктара Бабарыкі стаяць у чарзе прыкладна 40 чалавек, да Цапкалы — 15. Да Казлова з Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 70. Да Ціханоўскай вялікіх чэргаў няма, бо подпісы збіраюць адначасова за 10 сталамі, але людзі ўвесь час падыходзяць да іх.

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

12:38

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

12:25

Так пікет праходзіць у Баранавічах.

12:20

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

12:15

Людзей на сённяшнім пікеце каля Камароўкі пакуль што значна менш, чым было на папярэдніх акцыях у выхадныя дні.

На плошчы перад рынкам знаходзяцца людзі ў цывільным, вакол месца пікету стаіць спецтэхніка з сілавікамі.

12:07

Мітынг каля Камароўкі праходзіць у фармаце «адкрытага мікрафона».

12:00

На пікеце каля Камароўскага рынку ў Мінску з'явіўся палітык і пісьменнік Павел Севярынец. Ён пачаў прамаўляць з мегафонам.

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

11:56

Пікеты Ціханоўскай праходзяць сёння ў многіх гарадах краіны: Брэст, Гродна, Мінск, Баранавічы, Шчучын, Ліда, Пінск, Лунінец, Стоўбцы, Маладзечна, Слуцк, Салігорск, Мар'іна Горка, Варапаева, Докшыцы, Барысаў, Крупкі, Бабруйск, Полацк, Наваполацк, Светлагорск, Мазыр, Нароўля, Жлобін. Гомель, Добруш, Магілёў, Орша, Віцебск, Гарадок.

11:48

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»

11:44

Стала вядома аб затрыманні непасрэдна перад пікетам аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго імя Алег Баброўскі.

На пад'ездзе да рынку супрацоўнікі ДАІ спынілі члена ініцыятыўнай групы, які ехаў на пікет. Мужчыну забралі ў мясцовае РУУС.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]