Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Хойніках ад каранавіруса памёр 49-гадовы настаўнік

08.06.2020 общество
У Хойніках ад каранавіруса памёр 49-гадовы настаўнік

Ён лячыўся больш за 20 дзён.

Алега Сачанкі не стала 7 чэрвеня. Пра гэта паведаміў ягоны сын Раман, піша “Наша ніва”.

«Тата захварэў 16 мая. Ад 18 мая быў у бальніцах. Спачатку ў Хойніках, потым атрымалася выцягнуць яго ў Гомель. Тэст на каранавірус быў станоўчым», — расказвае Раман.

Хлопец кажа, што тэсты, якія бралі ў яго і ў яго мамы 25 мая, таксама паказалі станоўчыя вынікі. Але паколькі хвароба праходзіць у лёгкай форме, яны знаходзяцца дома.

«КТ паказала, што ў бацькі была двухбаковая пнеўманія. Ад 25 мая ён быў падключаны да апарату ШВЛ», — працягвае казаць сын.

Цела нябожчыка пакуль не забралі з Гомеля. «Пакуль нават ускрыццё не рабілі, так што не ведаем, якая афіцыйная прычына смерці. Але каранавірус у яго быў дакладна».

Раман Сачанка сказаў, што ў бацькі былі хранічныя хваробы, але не стаў удакладняць, якія менавіта.

Алег Сачанка працаваў настаўнікам працоўнага выхавання і інфарматыкі ў гімназіі горада Хойнікі Гомельскай вобласці. Ягоны педагагічны стаж складаў больш за 25 гадоў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]