Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Няма ўжо ніякіх сіл назіраць за тым, што творыць гэты чалавек 26 гадоў»

12.06.2020 политика
«Няма ўжо ніякіх сіл назіраць за тым, што творыць гэты чалавек 26 гадоў»

Крык душы 45-гадовай настаўніцы.

Пра гэта распавяла ex-press.by 45-гадовая настаўніца Таццяна з Барысава:

— У «выбарах» удзел прыму абавязкова, бо няма ўжо ніякіх сіл назіраць за тым, што творыць гэты чалавек 26 гадоў. Мне здаецца, што ўсё адбываецца, як ў казцы пра Джэльсаміна. Трэба пакласці гэтаму канец! Упершыню мы сям'ёй за яго прагаласавалі і вельмі потым пашкадавалі. Хацелася паверыць у яго абяцанні і ў тое, што ён іх выканае.

Старнонніцай існуючай ўлады быць не магу і не хачу. Эканамічны курс? Гэта нішчэнства краіны эканамічным курсам назваць не магу. Беларусь з працягнутай рукой — гэта абраза нашаму працавітаму народу.

Мяняць трэба спачатку самаго кіраўніка. Гэта павінен стаць чалавек культурны і адукаваны, які будзе тварам і гонарам краіны і саміх беларусаў.Тое, што льецца з экранаў, ніхто іншы сабе не дазваляе. Абразы, пагрозы, падман — як ў артхаўсным кіно.

Для мяне «выбары» — магчымасць ўнесці свой голас за перамены да стабільнасці, упэўненасці, што мне і маім дзецям і ўнукам пашанціць усе ж такі жыць ў краіне, адкуль не трэба збягаць на заробкі, каб пракарміцца і пракарміць сваю сям'ю, дзе мы б свабодна маглі выказвацца аб тым, што хочам змяніць, не хвалявацца, што заўтра не будзе дзе жыць і чым аплаціць камуналку, не калаціцца за кожную капейку.

Агітацыя быць павінна. Сустрэчы з людзьмі, размовы. Мы ж павінны паслухаць, падумаць, прааналізаваць тое, што бачым і чуем, і хто і якімі метадамі вядзе барацьбу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]