Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Оршы памёр 26-гадовы хлопец, хавалі ў закрытай труне

16.06.2020 общество
У Оршы памёр 26-гадовы хлопец, хавалі ў закрытай труне

«Лёгкія згарэлі за дзень».

Канстанцін Леўрыкаў раніцай 11 чэрвеня пайшоў на працу. На здароўе не скардзіўся, усё было як звычайна. У той жа вечар хлопец раптоўна памёр, паведмаляе nn.by.

26-гадовы Леўрыкаў уладкаваўся у пачатку мая рабочым на аршанскую спецаўтабазу. Ён працаваў на вуліцы, займаўся прыборкай, таксама выконваў абавязкі грузчыка.

Жыў хлопец з бацькамі. Яны кажуць: у дзень смерці сына ўсё было як звычайна.

«Ён ні на што не скардзіўся, ні пра якія праблемы не казаў. Як заўжды сабраўся раніцай і пайшоў на працу», — кажа Сяргей, бацька хлопца.

На працы расказваюць, што Канстанцін увесь дзень працаваў як звычайна. Але пасля абеду яму стала кепска. Калегі пыталіся, што здарылася, але хлопец адказваў: ай, нічога, дапрацую змену.

Пасля ўсё ж ён адчуў сябе горш, выклікалі хуткую. Канстанціна забралі ў бальніцу.

«Дактары сказалі спачатку, што ў яго сонечны ўдар. Паклалі ў палату. Гэта было а 5-й гадзіне, можа, — кажа бацька хлопца. — А праз тры гадзіны нам перазванілі з бальніцы. Кажуць: Канстанцін памёр».

Па словах бацькі, прычына смерці яго сына невядомая.

«Нам сказалі, што пры ўскрыцці нібыта заўважылі пнеўманію. Кажуць, лёгкія проста згарэлі.

Але ад чаго? Як так раптоўна? Як сын сам не заўважыў, што хварэе? — задаецца пытаннямі бацька. — У выніку цела аддалі ў закрытай труне, параілі не адкрываць.

Афіцыйную прычыну смерці абяцаюць паведаміць пазней. Узялі ўсе аналізы, адправілі іх у Віцебск. Ці быў у сына каранавірус — нам не сказалі. Але нас ці яго калег на «карону» пасля смерці Косці ніхто не правяраў».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]