Людзі дапамагаюць адзін аднаму парасонамі.
Пачаўся дождж і навальніца, але людзі ўсё адно далучаюцца да чаргі.
Некаторыя ўдзельнікі схаваліся ў суседнія крамы, але многія застаюцца ў чарзе. Парасоны амаль зносіць ветрам, людзі наскрозь мокрыя праз залеву, паведамляе nn.by.
Людзі дапамагаюць адзін аднаму парасонамі. Тыя, хто схаваўся пад дах, перадаюць парасоны людзям у чарзе.