Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У абарону Севярынца выступілі Згуртаваньне беларусаў сьвету і Саюз беларускіх пісьменьнікаў

19.06.2020 политика
У абарону Севярынца выступілі Згуртаваньне беларусаў сьвету і Саюз беларускіх пісьменьнікаў

Таксама яны заклікаюць неадкладна ініцыяваць расьсьледаваньне ў дачыненьні да супрацоўнікаў ізалятара.

рамадзкія арганізацыі заклікалі спыніць перасьлед Паўла Севярынца і пакараць турэмшчыкаў, вінаватых у злоўжываньні паўнамоцтвамі, перадает «Радыё Свабода».

• За ўдзел у пікетах па зборы подпісаў Паўла Севярынца сумарна асудзілі ўжо на 90 сутак

• У менскай турме на Акрэсьціна яго трымалі ў карцэры безь пітной вады і рэчаў, на знак пратэсту Севярынец парэзаў сабе руку.

Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменьнікаў расцэньваюць гэтыя дзеяньні як грубае парушэньне прынцыпаў нацыянальнага заканадаўства і міжнароднага права, замацаваных у такіх дакумэнтах, як:

• Канстытуцыя Беларусі,

• Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека,

• Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах,

• Канвэнцыя ААН супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных альбо прыніжальных для годнасьці відаў абыходжаньня і пакараньня.

Грамадзкія арганізацыі патрабуюць спыніць перасьлед Севярынца, вызваліць яго з-пад варты і зьняць несправядлівыя абвінавачаньні.

Таксама яны заклікаюць улады неадкладна ініцыяваць службовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да супрацоўнікаў ізалятара, якія дапусьцілі злоўжываньні сваімі паўнамоцтвамі, і як найстражэй пакараць вінаватых.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]