Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На сайт «Беларускага Радыё Рацыя» была DDoS-атака

25.06.2020 политика
На сайт «Беларускага Радыё Рацыя» была DDoS-атака

Зараз праца сайта аднавілася.

У сераду, 24 чэрвеня, практычна цягам усяго дня не было доступу да сайта «Беларускага Радыё Рацыя». Супрацоўнікі таксама не мелі доступу і да яго сістэмы адміністравання, пiша baj.by.

На працягу ўсяго дня падчас спробы зайсці на інфармацыйны рэсурс «Беларускага Радыё Рацыя» (racyja.com) у браўзеры з'яўлялася паведамленне «error 521». Гэтая памылка ўзнікае, калі вэб-сервер раптоўна губляе сувязь з сэрвісам CloudFlare. Шматлікія інтэрнэт-рэсурсы выкарыстоўваюць гэты сэрвіс для дадатковай абароны ад DDoS-атак і паскарэння ладавання кантэнту сваіх сайтаў. CloudFlare забяспечвае гэта праз перанакіраванне трафіку на сайт з дапамогай воблачнага проксі-сервера.

DDos-атака (distributed denial-of-service) здзяйсняецца звычайна з дапамогай бот-сеціва, якое няспынна генеруе вялікую колькасць пакетаў альбо запытаў на мэтавую сістэму, якая ў выніку перагружаецца.

Прычынай таго, што вэб-сервер згубіў сувязь з CloudFlare, могуць быць два фактары:

- сервер не адказвае альбо недаступны — у гэтым выпадку трэба праверыць працаздольнасць сэрвера;

- вэб-сервер блакуе запыты CloudFlare. Часам сістэма бяспекі хостынгу ўспрымае пастаянныя падлучэнні з адных і тых жа IP-адрасоў за DDoS-атаку. У выніку CloudFlare абмяжоўвае ці наўпрост блакуе хуткасць на гэтыя адрасы.

На сённяшнi момант праца сайта Беларускага Радыё Рацыя аднавілася.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]